3/28/2018

У Глыбокім адзначылі стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі (дадалося відэа)

Глыбачане ўсклалі кветкі да помніка Вацлаву Ластоўскаму, які з 1919 па 1923 год быў прэм’ерам БНР, таксама былі ўскладзены кветкі да Памятнай дошкі Клаўдзія Дуж-Душэўскага, які з’яўляецца аўтарам макета бел-чырвона-белага сцяга. Потым актывісты наведалі могілкі на Копцеўцы, дзе пахаваныя некаторыя нашы знакамітыя землякі.
На магілу сябра Саюза Беларускіх Патрыётаў Альбэрта Бацяноўскага былі ўскладзеныя кветкі і прачытаная малітва за ўсіх памерлых землякоў, хто спрычыніўся да незалежнасці нашай краіны. Напрыканцы адбылася сяброўская гутарка за кавай. Краязнаўца Кастусь Шыталь распавёў прысутным пра значэнне Дня Волі ў гісторыі Беларусі. Прагучалі вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, іншых паэтаў. Кожны ўдзельнік атрымаў па асобніку Трэцяй устаўной граматы, з якой і пачаўся шлях да незалежнасці нашай краіны.






Комментариев нет:

Отправить комментарий