Нам
(Н.К.)
Кожная чалавечая душа спускаецца
на Зямлю, каб выканаць сваё прызначэнне.
Вольга Іпатава
“Залатая жрыца Ашвінаў”
Твой званок абудзіў,
Развярэдзіў душу
І вярнуў на хвіліну імгненні
Калі разам былі, калі марыць маглі,
Зорку шчасця шукалі з натхненнем.
Што не сталі сям’ёй,
Што нясмелы я быў,
Дакараў сябе потым часамі.
Мо і лепей яно, што здарылася так,
Бо нябёсы лепш ведаюць самі.
Назаўжды ў душы захаваў вобраз твой
Непаўторны, хвалюючы, вабны:
Гожы стан, дугі броў, пасмы русыя кос
І бяздонных вачэй, як агнёў чараванне.
Вечна хочацца жыць – наш у дзецях працяг.
У іх жылі б мы з табой векавечна,
Каб адкрыў у табе маці-жонку ў свой час,
Ты ў ва мне мужа-бацьку і навечна.
Я цябе не кару, не спрачаемся мы
І не стаў табе брыдкі з гадамі.
Мо і лепей яно, што здарылася так,
Бо нябёсы лепш ведаюць самі.
У саюзе з табой мы сябе б ці знайшлі?
Гэты свет і нядобры і няшчыры.
Самы лепшы ўспамін я астаўлю Зямлі.
Ну а шчасце з табой хай дасць Ірый.
Жнівень 2007 г.
Лявоніха
А Лявоніху Лявон палюбіў,
Напачатку думаў шчасця адхапіў.
А цяпер яму ужо цяжка дапяць
Як із гэтым яму шчасцем гараваць.
Бо як ў сілачку ўвабралася –
Над Лявонам насміхалася.
То хваробай, то сваёю праватой –
Пакамандаваць хацела сям’ёй.
Як трэба ўсю работку рабіць –
У Лявоніхі галоўка баліць.
І ляжыць, не паднімаецца,
Шчэ і з Лявонам агрызаецца.
І палоць я, і даіць не змагу,
Калі ў ложку да паўдня не паляжу.
А Лявон жа не спрачаецца
І з работкаю спраўляецца!
А як кончыцца работка, аж ух!
Як з суседкай языкамі чэшуць ўдзьвюх.
То ляжыць яна ўвесь дзень у гамаку,
А Лявон пры гэтым чэшыць ёй руку.
Пастаянна то на рынак, на базар
І купляе ўсё бабскі тавар.
Усё панчохі са шкарпэткамі,
То пантопі з бранзалеткамі!
І Лявона часам так дапячэць,
Што ў дворы яе пугай сцебанець.
А як крэпка ўпіраецца –
І за косы пацягаюцца.
Грошы любіць, толькі ёй аддавай
І Лявону хоць ты едзь у Кітай
Як жа будзе яна з дзеткамі,
Са свіннямі і з авечкамі.
Прыйдзе вечар, а з ім ноч, а з ім ноч
І Лявона яна гоніць з ложка проч.
Не храпі, ідзі у бакоўку ты спаць,
Не даеш ты мне і ноччу спачываць!
Што рабіць Лявону, хоць ты памры,
Мусіць нада ўцякаць ад жаны.
Усё працуй на яе грошы збірай
Не пабачыш нават ноччу з жонкай рай.
Што рабіць, як жыць, пытаецца Лявон
Не жаніўся, а папаў нібы ў прыгон.
Ён жа толькі пасміхаецца
І да суседкі прымяраецца.
Ну а тая маладзіца ў саку
І ёй гэта на руку, на руку.
Хай мацней твая Лявоніха спіць
А мы будзем свае душы весяліць.
Ой Лявоніха, ўжо хопіць дурэць,
Прачынайся ды кідай ты хварэць,
Падымайся, ідзі работку рабі,
Свайго мужа не праспі, не праспі!
Жнівень 2011 г.
Наталі
(Н.В.Гігола да 50-годдзя)Наталі, наша ты Наталі,
Не пісаць пра цябе немагчыма.
Хоць паэт малады, музу ты спаталі,
Ёсць на гэта сягоння прычына.
У тваіх жылах пульсуе дваранская кроў,
Не халопка, не чэлядзь якая,
Твая моц, твая годнасць з далёкіх часоў,
Радавод твой высока сягае.
Барацьбіт па жыцці, ты імкліва ідзеш
Нібы крэйсер, што ржа не папсуе,
І як Данко другіх ты наперад завеш,
Маякоўскага стыль для цябе як нікому пасуе.
Ты і ў горы маўчыш, а магла б не ўтрываць,
Нікаму не зламаць твае крыллі,
І адна можаш ты дацярпець, датрымаць,
Дзе другія б і нылі, і вылі.
Трэба нешта рабіць, а падмогі няма,
Піянерскі хай кліч уваскрэсне.
Нездарма ж у студэнтах важатай была,
Будзь гатоў! І наперад, і з песняй!
Каб не дула ў зад, каб пагрэцца ў цяпле і пабоўтацца ў ванне
У камфорт, у гарады ты з сяла не ўцякала.
А магла ж і не раз са сваім ты “Ай-к’ю”, прымяніўшы
хоць трохі старанне,
І каровы адной не было б табе мала.
Ты цытатай крутой хоць каго прышыбеш,
Па плячы табе класіка свету.
Усё да места ў цябе і Маркес і Гюго,
І нават тое, што канула ў Лету.
Што каня, ці Сцяпана, ты спыніш і танк.
Хоць адкрыта і не шлеш яго на хер.
Бо ў рускім вялікім ты знаны мастак,
І касец, і пісец, ты і Шумахер.
Ты не будзеш маўчаць, калі недзе баліць,
Пішаш вершы на “вольныя” тэмы,
І капаеш да корня, каб праўду праліць,
Не марнуеш шмат часу на падборку марфемы.
Пры начальстве была – не піла ты з нас кроў.
Не стагналі з Андрэйчыкам Януш.
Хоць хадзілі з хмяльком, не пісалі планоў,
Хоць пара ім даўно было “замуж.”
Не скарылі цябе ўсе чыны з раяна.
Не баішся ні сваркі, ні звягі.
Усе маўчалі, хоць супраць, ты толькі адна
І.Р. Рымдзёнак магла ты сарваць з раўнавагі.
Эх, Сцяпан, ты – Стафан, які ты ўсё ж лох!
Ці было табе з ёй калі мулка!
Як няпраўда мая – дык няхай бы я здох,
Бо Наталля твая – як французская булка.
Хай жа сняцца табе ўсё школьныя сны!
Хай жыццё льецца годна і ярка.
Каб вучыла дзяцей, цябе ж любяць яны,
А ў чытальні цябе хай навекі заменіць Кубарка!
Хай жа шчасціць табе у жыцці на сто год!
Голас твой хай гучыць, нібы ксёндз той з амвону,
Няхай прэць, табе ўсё, як у Шломы прывод.
Паважаю, цаню і хацець буду чуць Наталі
аж да самага скону!
Чэрвень 2013
Галіне Іванаўне
Сёння дзень незвычайны і яркі.
Хай прыбавіць святочных ён дат!
Галя, дочка звычайнай даяркі,
Бараніць мець свой творчы мандат.
Ёсць паэты высокіх вяршыняў,
Ёсць пісакі такія, як я.
І аддзячыць за ўсё, пакуль пыл мой не згінуў,
Хачу, Галя, табе сёння я.
На Зямлю ты прыйшла – нібы зорка заззяла.
Стала болей дабра і святла.
У майстрыхі-ткачыхі Гілены
І гарманіста Івана ты дачкою жаданай была.
І пад зоркай сваёй пуцяводнай
Ціхамірнай спакойнай расла,
Сам Сікора часінай свабоднай
Клапаціўся і песціў дзіця.
Гляджу я на цябе, якая ты шчаслівая!
Бо маці ўлучыла, калі цябе радзіць.
Ты мела радасць, хоць была яшчэ нясталая,
Івана Паўлавіча бачыць, з ім пагаварыць.
Як дзеткі ўсе, любіла ўборы,
А шчэ больш кніг хацела заўжды.
І Сікора, садоўнік каторы
Памагаў ёй у гэтым тады.
Пэўна гэта ёй вельмі прыяла
І паймела лагічны свой плён,
Што настаўнікам рускага стала,
Бо татуля ёй – рускі Іван.
Эх, як цешыўся б родзіч вядомы,
Каб пабачыў, расце як дзяўчо,
Што не толькі настаўнікам мовы,
А дырэктарам стала ўжо.
І калі нейдзе мы “прагулялі”,
Стружку гнала “у сэрцах” ты з нас.
Мы ж не вельмі страдалі, бо зналі –
Твой настрой пераменны, як час.
А на фортках капала паперы,
Лезла ў шчэлкі, шукаючы пыл.
А як стане работы без меры,
То спявала, і вершы складала на свой ты капыл.
Пранясла на плячах ты нямала.
Былі слёзы, пяшчота і любоў.
Ды з пляткаркамі дружбы не знала,
І не любіла ты злых языкоў.
Праявіўся твой талент у песні,
У вершах. Ой бы ўсе іх у места сабраць!
Дзе Сікоры сады на прадвесні,
Дзе любоў і матуліны вочы глядзяць.
Дык бяры ж найвышэйшыя ноты!
Як і планку ў штодзённым быцці.
Бо з табой ніпачом нам турботы,
Мы табе падпяём у жыцці.
Дык прымай нашы ты пажаданні!
У здароўі да сотні жыві!
Хай дае табе Бог – хлеб, яшчэ і да хлеба.
І ад калег віншаванні прымі.
Жнівень 2013 г.
Ты з намі
(Язэпу Драздовічу да 125-годдзя)Радзімай малой мы з табой паяднаны.
У Глыбоччыне прашчураў нашых клады.
З адное зямелькі Драздовіча Пунькі
І мае мілыя, родныя сэрцу Квачы.
Нам спявалі бабулі крывіцкія песні,
Неслі воды ў Дзісну нашы Мнюта і Маргва.
Мы пад сонцам Глыбоцкім сагрэты,
І Язэпы з табою мы два.
Усю Беларусь уздоўж-перак абмераў.
Сцяжкі ад Ауты да Мнюты праклаў.
Навагрудак, Вільня, Гальшаны і Крэва –
Вандроўкамі ты ўвесь край знітаваў.
Любіў ты вячоркі і з моладдзю танчыў,
Карціны свае многім ты дараваў.
І браў за руку ты малую Ірынку
І “Цераз рэчаньку” ёй песню спяваў.
І быў, нібы птах, сярод нас вечна вольным.
Пра грошы, багацце ніколі не дбаў.
Жыў не для сябе і не хлебам адзіным,
І Большае нешта ад Бога ты маў.
Усё ў табе: прастата і шляхетнасць,
Дзівак-чалавек і мастак-фантазёр.
Нікчэмны твой быт, а жыццё –сама беднасць.
Ды думкі сягаюць да Марса, да зор.
Твой геній высока ў космас прарваўся,
У сабе і сабою сусвет паяднаў.
Каб бліжняга кожны любіў, не цураўся
І грэх вінаватаму каб дараваў.
З намі ты ў дыванах-маляванках,
Што паўсюды за бесцань пісаў,
А таксама ў песнях і жартах,
Што па роднай старонцы збіраў.
І не дзіва, што ты так вядомы.
Помняць Лужкі, Жукі, не забудзе Пагост.
Бо ўсім даў зразумець, што адно мы,
І ў кожным душа твая ёсць.
Не раздзеліць з табой нас стагоддзе,
Пакуль воды каціць мець Дзісна.
Будзеш жыць ты ў сэрцы, ў народзе
І чакаць, калі прыйдзе Вясна.
Хай не ведае стомы твой пэндзаль,
І малюе дзіцячай рукой,
То Сатурна загадкавы вензель,
То чаромху над Мнюціцай мілай тваёй!
І таму ты цяпер сёння з намі!
І хвалу, і пашану прымай!
Землякоў ад удзячных і з намі
“Цераз рэчаньку” разам спявай.
2 верасня 2013 г.
Паазерцам
Ва ўсе часы, за уладай усякай
Любіў люд просты падгуляць,
Знаходзіў часу паміж працай
І граць, і танчыць, і спяваць.
Яшчэ помню з дзяцінства ў гадах васемсятых
Да экранаў бабулькі ішлі
Маладосць каб успомніць, узвесяліць свае душы,
Бо на тэле музыкі з Груздова былі.
Ад сахі і касы іх узялі,
Бо на слых любы гук маглі браць.
Іх цымбалы і скрыпкі спявалі –
Ногі самі хацелі скакаць.
А сягоння і я запаў на “Паазерцаў”:
Хачу бачыць, чуць, лавіць вухом
Такты мілагучных іх канцэртаў,
Бо іх з матчыным прыняў я малаком.
Мінуў той час, калі ўсё роднае ў загане
І хвалю новую не ўсцішыць, не стрымаць.
Калі хто думаў, што такое стане!
Пачуй, як “Паазерцы” велічна гучаць!
Зноў музыка л’ецца, якую чакаю.
“Хай будзе так вечна!” – я Бога прашу.
І ў будні, і ў святы, і ў дні фестывалю!
І роднай мелодыяй будзіць душу.
Усе тут майстры найвышэйшае пробы:
Салісты, скрыпачкі, цымбалы, басы.
У адзінстве ж ствараеце цуд незвычайны:
Так толькі “Паазер’я” гучаць галасы.
Вы госці жаданыя ў кожнага ў свяце,
Маладзее душа, ногі лупяць у дол.
Устрымацца не можа і кідаецца ў скокі
І эстонец, і полька, і маскаль, і хахол.
Дык звініце ж цымбалы, гармонікі, скрыпкі!
Ад дзядоў да ўнукаў нясіце паклон!
“Паазерцам” ад Груздаўцаў шчыры і нізкі
Нібы той, беларускай душы перазвон.
14 лістапада 2013 г.
Шарлотка
Прызнаюся, кухарыў яшчэ быў як студэнтам,
Ды майстрам не вялікім і тады быў пры гэтым.
Зварыць, падсмажыць бульбы ці наварыць булёну,
Ці яйка з салам зсмажыць – магу я і сягоння.
Як ажаніўся толькі – я з кухняй развітаўся.
Тут жонка – гаспадыня, я ж толькі харчаваўся.
Гасцей сустрэць ці мужу ўгадзіць як ёсць натхненне,
Я ж да яе начыння – не маю дачынення.
І вось бяда настала,
І я бадай не плачу.
Не падасі ж на конкурс сала,
Каб атрымаць удачу.
А жонка дапякае
І сыпле соль на рану:
“Круціся, як сумееш,
Я ж памагаць не стану.”
Калі такая бездар,
Зрабі ім хоць “Шарлотку”,
Камандаваць я буду,
А ты рабі работку.
Пад пільным патранажам
Крышу і рэжу долькі,
Пасябраваў з каструляй,
Духоўкай і не толькі.
А колькі звёў я цукру,
Батонаў, яблык, здобы!
То ведаюць мо свінні,
Бо елі даспадобы.
І вось на суд высокі
Свой твор я прадстаўляю,
Каб ён вам спадабаўся,
Усім я вам жадаю!
А жонцы, як прыкажыць
Ёй дагадзіць “Шарлоткай”,
Прыпомню свае мукі і замест салодкіх яблык
Нарэжу рэдзькі горкай!
Кастрычнік 2013 г.
Не косіць Венька Абалонь
(касцам)Не косіць Венька абалонь, маргі, падрэчча, асяродкі,
Пазарасталі бадыллём не то лугі, а нават соткі.
Мажэйка, Гордзя, з вамі што?
Чаму не ідуць Мядзюха, Росця?
Няма ўжо сіл, іх час мінуў,
А колькі легла на пагосце?
І Ванька Бубалькаў, і Агацёнак , і Чалдон і Вуль,
І Болісь, Гжэгуш, Ронік, Донька,
Тамаш, Шавец, і Сеты два,
Алег, пан Юзаф, Хаім, Лёнька!
Люблю з дзяцінства я касьбы часіну:
І пот, і працу, і квас халодны,
А больш за ўсё у копах луг –
Плён працы і зямлі даніну.
У сяле карова ў пашане,
Не прападзе стары і малы
І ў цяжкое ліхалецце,
Як ёсць рагуля на двары.
Спяшалі дбайна гаспадыні
Красулю добра накарміць.
Тады ты зможаш і на рынку
За сыр і масла нешта прыкупіць.
А накарміць братоў усходніх!
Такі калгас адкрыў нам рай.
Тоны на дзве ты падпішыся,
Зімой хоць літар, але здай.
А помню я, такі быў час,
І з бацькам мы, як скосім дзялкі,
Выходзіў сена толькі тарантас
І пракармі карову, ёлкі-палкі!
У нас была такая мода,
Каб адшчапенцаў правучыць,
Бо з іх калгасу – адна шкода,
Заданее ім і не малое, а тры гектары абкасіць.
Ну а як не – абрэжуць соткі,
Кармоў кароўцы не дадуць,
Ды ўсё у калгасныя закуткі
Свае ж кароўкі – прападуць.
Касіць жа мусіш у сваім месцы,
І ад людскіх кароў адняць.
Як адшчапенцаў з пяць у вёсцы –
Глядзі якая сенажаць!
Куксаты Пецька занямог
І Шурку цяжка на нагах трымацца,
Глядзець ім цяжка як штогод
Стаяць закуткі і не косяць лядца.
Даўней бы выгрызлі ўсё
Аркадзя, Губін, Катунок, Цай-Ванька,
А з імі Лёнька Пархамец і Коля, і Валюк,
І Стась, і Латыш, і Алёшка, і Ананька.
Раней выкошвалася ўсё:
Раўкі, дарогі, ў полі межы.
Стараўся дбайны гаспадар
Скаціне каб хапіла ежы!
Ну а карміць было каго!
Ва ўсіх каровы і авечкі,
А бралі ж сена не з палёў,
А з неўдобіц, з лесу, з рэчкі.
У Алашках Большых нет касцоў
Што могуць Рымша і Дубовік?
Дыхнуць праз раз, кульнуць стакан,
А дахадзіла ж аж да боек,
Калі на лузе ў час касьбы
Хто вітку закасіў чужую
З карысцю пэўнай для сябе
Тады такое я пачую…!
Ды то раней, ну а цяпер…
Навечна косы пахавалі
Гірса, Ванюша, Юлюсёк,
Два Восіпы, два Шастакі і два Ігналі,
Віцько, Мар’янчык, Фінагей,
і Аляхновічы, і Віктар
За дзень абкошавалі лемнік,
Цяпер нячэпаны стаяць
Куток, калена і гавейнік.
Нялёгкі вельмі быў то час,
Калі кармоў так не хапала,
Бо ўсё выкошвалі ў калгас,
А каб кароўка не прапала,
О, як стараліся Грыблы!
Каб каслаўка якая не прапала,
Ім найцяжэй – Кітай былы
І на граблях сена высыхала.
А сёння што? Каму касіць?
На ўсе Грыблы –адна карова.
Геронця з’ехаў, Ронік сніць
Як з’ехаць, а трава гатова!
Што могуць Меця і Аплік?
Ім абкасіць бы свой куток.
Барсук, Калода – скрозь цальнік,
А шчэ Кузьма, Клянё, Млынок,
Лядзішча, Будзішча і Сырнік.
У Малых Алашках – лапакі,
Размовы, жарты, хохат лоўкі.
Спяшаць раненька мужыкі,
Нясуць навостраны літоўкі.
І час выдатны – будзе суш,
Бо неба чыстае, як шклянка.
Лугі чакаюць мужыка:
І Табар, Баравінка і Палянка.
Вось і спяшаюць па пагодзе:
Бараны тры – Мацвей, Коля, Мішка
І Ванька Пюрачка, як зух –
Стаіць не кошан доўгі луг.
А мужыкоў, як на падбор,
Такія зваляць нават бор:
Лявонаў Ванька, Ванька рускі, Іван Захар,
Спяшыць Сярожа Пачтальён пакуль няма на небе хмар.
Валодзя Бладзяў, Родзя, Лонскі, Блаханок,
Паспяшаюць дакасіць траву густую,
А яшчэ Пётра, Пшык, Турок
Жаруць, падразаючы пяту басую.
Напрацуюцца за ранак на сваім,
А яшчэ ў калгасе зноў з касою.
Паляжаць бы, адпачыць усім,
Дык жа не, пакуль трава з расою.
Ну, здаецца ноччу адпачнуць!
Зараз! Як пад бокам маладзіцы!
І ўжо ў двух “ і косяць і грабуць”,
Аж пакуль ім не захочыцца вадзіцы!
Вось дык сіла, вось дзе мужыкі!
Ім пад стаць і іх жа маладзіцы!
Толькі гэта ўсё было раней,
А цяпер жа зарастаюць берагі Быстрыцы.
Ахрэм, Грышка, Аньчын Воўка,
Ім не трэба ў рукі браць касу,
Здохла ў сяле апошняя кароўка.
У Мельніцы парадку нет з травой –
Луг, Імшок не косяцца гадамі.
Калі хоча хто дапамагчы –
Прыязджайце і касіце самі.
Або так, як у Паставах нейкі там Кароль,
Захацеўшы вёску абкасіць сваю ён,
Конкурс аб’явіў праз Інтэрнэт
І пусціў у акрузе пагалоску.
Маладзец! Людзей не абхітрыў –
Усім касцам за добрую работу
Па стакану і па сотні адваліў,
Каб і ў другі год было ім у ахвоту.
І Аржавінне, і Абалонь пазарасталі, але маруць
Што прыйдуць Міцька і Кажух,
Героньця, Зэнька, Валеркаў Коля, Федзя Таньчын,
А з імі Колінька, Юзюк, Валодзя Януш і Сірожа Фаньчын
І пад чыстую ўсё зжаруць.
Не, не чакайце, паляглі!
Даўно яны зямельку паруць.
Таму і зніклі мурагі,
Бур’ян на месцах тых буяіць.
Каб пракарміць сваю карову,
Прыдбаць сянца які хоць воз,
То маці бегла к руславому,
Купляць канаву на пакос.
Яшчэ бывала, ты паслухай,
Каб зняць напружанне з сяла,
Праўленне часам вырашала,
Саломы даць капніцеляў па два.
Тут хто дужэйшы – той і лепшы,
Бяглі, ляцелі, як маглі,
Перабіралі і займалі,
Капніцелі, дзе больш было травы.
А вымачкі, якое шчасце!
І дзе камбайнам не прайсці,
Іржышча скосіш не за так ты,
А брыгадзіра ўгасці.
Даўней бывала часам бабы,
Каб неяк ратаваць кароў,
Ільна з травой хапалі дзялкі
І ўручную яго рвалі без церабілак-трактароў.
І елі ллянішча кароўкі.
Давала б гэта праца плён,
Але і тут было няшчасце,
Бо ў кнігах засядаў той лён.
Вось так у людцаў адбівалі
Ад гаспадаркі сваёй пыл.
Усё ламалі, карчавалі
І гнулі ўсё на свой капыл.
Ну а цяпер парадак новы,
Цяпер зусім другая рэч:
Даюць і хату, і карову,
Шчэ і кармамі абяспеч.
Цяпер не трэба ўпірацца,
Здароўе пляжыць, марнаваць,
Бо прывязуць рулонаў з дваццаць,
А як начальству – і трыццаць пяць.
А глянь цяпер – адны касілкі.
І не поле косяць – раўчукі.
І не слабыя ўсе – асілкі.
Казаў той Гордзя: “Во быкі!”
Зямцы звяліся на нішто.
Кароў – вам хопіць нават пальцаў
Рукі адной каб палічыць,
Няма і дужых касцоў-мальцаў.
Раней у кожны двор авец
Атару вечарам зганялі,
Цяпер – ніводнай, бо касцы
Даўно ад працы той прысталі.
І не возьмуць больш сваіх ужо кос
Банэдык, Геня, Міця, Лёнька, Пашка,
Два Курачонкі, Багачоў, і Лёва і Давідовіч Сашка.
Ні Фёдар, Пеця, ні Аўлас, Арсей,
І ні Карзінкі, ні Валодзя Касарэўскі,
Ні нават Юзаф Сухавей!
Як ссірацелыя стаяць
Трыбушнік, Круглоўка, Глінішча,
І ждуць сваіх гаспадароў
Карзінаўшчына, Раштоўскія ды Азярышча.
Не, не чакайце рыцараў касы!
Не прыкладуць больш рук мазольных
Еўлампій, Бутар, Мішка, Мечык,
Ні Буда, Манік, Жоржык, ні Магалінскі Чэсік.
Вінцук, Мефодзя, Генадзя і Алег Сініца
Не скосяць больш яны Чарток,
Хаця касьба ім пэўна сніцца.
Былі між нас камэдыяры,
Да працы пакасіць часок-другі
У час начны, уключалі фары
Касілі пожні і лугі.
Была яшчэ адна смікалка
Сянца дабавіць нейкі воз.
Ішлі ў культуру, там дзе ёлка,
А лесніку не раз зальеш ты нос.
А паспарабуй скасіць удала!
Бо скосіш дрэўца – то канцы,
Тут баба серпам абжынала
У радках па цэнтру дзераўцы.
Палезла сонца ўжо ўгару,
На дворы чэрвень дае жару,
Ды толькі косы не пяюць,
У цішы Сямёнавічы дзень вітаюць.
Сядзіць спакойна Мігачоў
І Мішка не спяшыць на лучкі,
Усё стаіць: вярхоўе, броды.
Няма ў сяле ужо больш худобы.
Адпачываюць мужыкі…
А як калісьці было міла!
Сядзяць Лапатачка з Гамулкам
Ды памаленьку п’юць “чарніла”.
А думкі мкнуцца цераз край…
Сябры ўсе перад вачамі.
І як ты лёс не папракай,
Але няма іх больш із намі.
У час касьбы, у рупны час
Усё спяшылі, жылы рвалі,
Каб выйшаў пошар добры ў нас,
З-пад дожджу сена ратавалі
І Пецька Бык і Гусачок,
І Кука, і Левусь, і Дароцік,
І Шурка, і Крыпавус, і Жыд,
І Жэнік, і Павінічы, і Грынька,
Баршчэўскі і Барабан з Нямым –
Нябожчыкі ўжо не памогуць нам жывым.
Шкада лугоў і вёсак нам
І слязамі вочы набрынялі,
Нібыта здрада тым касцам,
Каторыя сынам зямлю не перадалі.
Лугі, падрэччы, мурагі – усё нікчэмна прападае,
Раней была дзе сенажаць – баршчэўнік
з залатарнікам буяе.
Туга і скруха сэрца раз’ядае
Па месцах тых, дзе раць касцоў калісь ішла ліхая.
Зямля-карміцелька, як Бог,
Яна знявагу ўсім даруе,
Цярпіць і кліча на парог,
І спадзяецца – яе сын пачуе.
Восень 2013 г.
Брату
(Толіку)Не нікчэмны гайдук, а любові ты сын,
Сілу і розум прырода давала.
Хоць і быў ты пасля ў сям’і не адзін
Ды Міхаліна цябе ўзгадавала.
Да навукі быў цямкі,
І начмі не карпеў,
І на кнігі сярэдне быў падкі,
Галаву меў не толькі для шапкі.
Дома хлюстам праслыў, адзявацца любіў,
Відным быў у свой час кавалерам.
Без паперкі сказаць, мог і польку зайграць,
І Данусю чапаў з самым лепшым сваім ты намерам.
З “светлай” ты галавой
Пэўна ў вёсцы адзін,
Ты ў БІМе пяць год правучыўся.
І вялікі на жаль, да стакана ты там прычасціўся.
У віне выйсце шукаць –
То не шлях змагара!
А мо і рэзка маё меркаванне,
Але страціў праз то ты і каханне.
І стараўся падняцца, і падаў ты зноў,
Але ў гэтым не нам разабрацца,
І ў трызненнях сваіх ты і мрояў, і сноў
Ад сябе не сумеў ты схавацца.
І шукалі ратунку і маці, і браты,
І братоўка, і жонка былая.
Ды дарма, не паслухаў іх ты,
Пэўна Божая воля такая.
А цяпер мы стаім, а ў горле ў нас ком,
І цябе кожны мы успамінаем.
Ды заўжды больш за ўсіх маці плача тайком,
Ды цябе ўжо побач не маем.
Не вярнуць, не ўскрасіць, а як добра б было!
Каб пачуць ад цябе прывітанне
За бяседным сталом, каб усім адлягло
І знайшлі б мы табе ратаванне!
8 снежня 2013 г.
Матульцы
(Цёці Гунэфе)Эх і сорамна мне, бо і я ўжо дзед,
І сівізна мае скроні кранае таксама,
Бо не ўмеў сваю хросну матулькаю зваць,
А была ты мне хроснаю мамай.
Між братоў і сястры на прыродзе ў цішы
Нібы кветка расла-расцвітала,
Безграшоўе, нішчымніца – скрозь бедната.
Рана гора і нястачу пазнала.
Як раскошы няма – чалавек не ўпадзе.
Цягне лямку, жыллё надрывае,
Цэніць працу, капейку і хлеба кусок,
З мазаля дабрабыт свой спраўляе.
Вось і ты, як мужык,
Ты і жнец, і касец,
Ты і пралля, і ткалля ўдалая,
І дэвіз твой – “Хто рана ўстае…”
За старога ўдаўца, так злажыў твой лёс,
Хутар замуж пакінуўшы выйшла,
Усё пачала з нуля і займела ўсё,
Працавала за двух ты увішна.
Усё было і да хлеба, і хлеб,
Першаком частавала гасцей,
А ў душы неспакой і трывога,
Бо сваіх не радзіла дзяцей.
Нерастрачаны пыл мацярынскі ты свой
Нам, пляменнікам, ты падарыла,
Ну а хрэснік – найбольш (Зютак твой),
Бо яго больш за ўсіх ты любіла.
У тваёй вёсцы знайшоў я найлепшых сяброў.
Тут грыбы, тут і ягады, і рэчка,
“Філюмені “ і кумбяк, і з патэльні бліны,
І з марозу нагрэтая печка.
Прайшло ў працы ўсё жыццё,
І вечна часу не хапала,
Спыніцца і падумаць каб,
Як для душы зямнога трэба мала.
11 студзеня 2014 г.
Паўшым салдатам
Колькі вас невядомых і блізкіх
Палягло ў зямельках чужых і сваіх!
Найдаражэйшым, жыццём, заплацілі,
А па вас толькі ў песнях успамін.
Пехатой на японскую гналі суседа.
Пад Мугдэнам ляглі не за нас.
Ацалеў толькі шосты ў прарыве,
І на “Сопках…”запелі пра вас.
Ну а дзед з “Развітаннем славянкі”
Ішоў на Кайзера з песняй ў штыкі.
Толькі куля яго не шчадзіла –
Зубы вынесла з правай шчакі.
Дзядзька мой адхадзіў на другую,
Зноў жа з немцам ён там ваяваў.
“Последний нонешний денёчек”
Адыходзячы маці спяваў.
Нам не трэба Буйніцкага поля,
Не дай Божа Хатынь і Катынь,
Ні кацёл Сталінградскі, ні Харкаў,
Ні тым больш Ілавайскі кацёл.
Я хачу, каб не плакалі жонкі.
На вайну што праводзяць мужоў.
І ў войнах сваіх і імперскіх
Не хавалі матулі сыноў.
Ну а песні, а песні гучыце!
І “Развітанне”, і на “Сопках, і гімн.
І не к мячу – да арала завіце,
І толькі як пра вайну напамін!
Снежань 2014 г.
Зязюлі начной
Я хачу расказаць аб зязюлі,
Не аб той, што дзяцей раскідае,
Ці гады нашы лічыць з табой,
А мой сказ аб зязюлі начной.
Калі ў сям’і бывае часам сварка,
Неразуменне, здрада ці падман –
Падзівяцца на іх старыя і скажуць:
“Зязюля ім начная перакукуе ўсё”.
І гэта мне даказаваць не трэба,
Пражыў нямала, управе я сказаць,
На раз і мне зязюля кукавала
І памагала мір усталяваць.
Дзяды казалі, як улетку на прыродзе,
Натрапіўшы дзе-небудзь на “любоў”,
Таіліся, хаця б не спудзіць маладую парку
І ў тахты выціналі ім “ку-ку”.
Вось так зязюля, птах наш залаты:
Нас вучыць жыць, кахаць,
Любіць дзяцей, лічыць жыцця гады,
Але цяпер яе ўжо цяжка адшукаць.
І, сапрўды, заўважце, хіба часта,
За лета вас трывожыць яе тон.
Не хоча з Афрыкі ляцець дамоў на лета,
Іх засталося з пару на раён.
А хто ж гады дзяцям нашым палічыць?
Або памірыць ноччу маладзён?
А мо мы самі ў гэтым вінаваты,
Зязюлі для начной свой зачыніўшы дом?
12 студзеня 2015 г.
Школа, мы сумуем па табе!
Наша школа, сягоння ў цішы
Ты маўкліва свой век дажываеш.
Не крыўдуеш на нас, хоць і вінныя мы,
А дзяцей на ўрокі чакаеш.
Не стамляешся ты і ў начной цішыні
Усё помніць драбніц да малейшых:
Хваляванні малых перад першым званком,
Горыч слёз выпускных пры расстанні.
Семсят пяць пражыла – у гісторыі міг,
А для нас – якраз век чалавечы.
Ды, як мы паміраць не збірайся,
Спадара ты свайго дачакайся.
Хто падумаць бы мог,
Што збязлюднее край,
Усю зямельку рукамі ўраблялі
І Кітаем Грыблы-вёску звалі.
І вось трэці ўжо год
Тут не селіцца шпак,
Бо драпежнікі далі ім страху,
І буслы не клякочуць на даху.
Жыць спакойна маглі і трымаліся нас,
І было так спрадвеку, да часу.
Беларускі ж шкаляр не які папуас,
Што палюе на бусла з-за мяса.
Ты стаіш і чакаеш, і думаеш штось,
Калі здзейсніцца нашая мара.
А цяпер чалавек ужо рэдкі твой госць:
Паляўнічы або закаханая пара.
І гуляюць па класах скразняк і дзятва,
Нешта ўзгадваюць, пішуць, шукаюць.
Хоць і так, але ўсё ж успамінаюць,
Толькі хай не паб’юць, не зламаюць.
Веру я, што прыйдзе людскі дзядзька
І другое школе дасць жыццё,
Справіць і павесіць ён шпакоўні,
І бацян на комін сабе пару прывядзе!
А нядаўна я аж расчуліўся,
Зроблены высновы для сябе,
Убачыўшы ў нямецкім класе надпіс:
“Школа, мы сумуем па табе!”
Язэп Братка, красавік 2014 г.
Шчупак
фаршыраваны
Ці нейкая салата.
Шчупак фаршыраваны –
Нялёгкая задача.
Злавіць яго паспробуй,
Калі ён не галодны,
Праз дзюрачку з іголку
Дастань з яго вантробы.
А зняць удала скуру!
Бо гэта ж не бычына.
Ды ад касцей пазбавіць
Хай смела есць дружына.
Філе із булкай, з салам,
З цыбулею скруціць,
Дабавіць розных спецый.
І скуру начыніць
Звары – хаця б не лопнуў!
І солі каб не многа,
Падай усім каб смачна
І, як з ракі, жывога.
Ды клопат таго варты,
Асобенна пад чарку,
Як сват к вам завітае –
Не грызці ж яму скварку.
І будзе ў захаплені
І кум із вашай сваццяй,
А як рэцэпт забылі,
То ў мяне спытайце.
Калі ў вас часам госці,
Або абед там званы –
Найлепшы пачастунак –
Шчупак фаршыраваны!
Кастрычнік 2014 г.
Выпускнікам
Сёння дзень развітання са школай –
Хваляванне не толькі для вас.
І бацькі, і настаўнікі, і школа
Пазіраюць з надзеяй на вас.
Каб далей па дарозе шырокай
Вам не збіцца з прамога пуці,
У нягодах жыцця і турботах
Да Людзей да сапраўдных расці.
І на прасторы жыцця маладога
Будуць помніцца светлыя дні,
І ўрокі, і сябры, і праказы.
Не пагаснуць ніколі яны.
А сюды завітай на хвілінку,
Шэрых клопатаў кінь міліён.
Перадай ты сябрам прывітанне,
А настаўнікам – нізкі паклон!
17 траўня 2015 г.
Люцыяну Шчаснаму
Усе кажуць, што мы нацыя паэтаў,
І сам грашу, ды сумнявацца стаў.
І вось нядаўна, акурат у Каляды,
Я ў Хрыстова ў госці завітаў.
Тут не адзін, а цэлых тры:
Бард Машніч Чэсік, усім вядомы Малец Ян,
Ды сёння тут мяне цікавяць
Не два яны, а Шчасны Люцыян!
Адкрыты, шчыры, ад душы вясёлы,
Зямляк нязнаны ў хату запрсіў.
Пра вёску, уладу, пра Радзіму і маму –
Усю душу сваю ён мне адкрыў.
І вось я ўжо пішу партрэт старога,
Хаця ў сваім запале, ўзлёце дум
(Пабачыў і пражыў на свеце многа)
Ён фору дасць і маладым.
Пісаць пачаў яшчэ чытаць не ўмеўшы;
На дзверах вугалем, сваім вязьмом,
І гэта адпаведна “ацаніла” мама,
Інакш ці стаў бы песняром.
Прабач, цябе хацеў упікнуць я за двухмоўе,
Што аддаеш пашану рускай і чаму?
Бо напісаў на ёй ты добрую палову.
А колькі яшчэ ў зборнік не ўвайшло?
Мяне ты прасвяціў, расставіўшы ўсё па месцах
Калі ў Сібіры тры гады служыў.
Лічылі за свайго цябе між азіятаў,
А сны на роднай мове ўсё ж ты сніў.
У Маскве гандлярак-беларусак дзвюх пабачыў,
Пачуўшы нашу мову, ты душой ажыў,
Уперся ў сцяну і наўзрыд ты доўга плакаў –
І ўсё вярнулася, а тры гады як і не жыў.
Ты крочыш па жыцці не горшы і не лепшы,
Грашыў умеру, трохі болей піў, гуляў.
Ды хоць і так, а дня ты да апошняга стараўся,
Каб ад граха смяртэльнага Ўсявышні ўсіх нас ратаваў.
Чытаеш шмат – жыццё тым пасцігаеш.
Што добра дзецца, а што не так.
За гэта цэніш, любіш кнігу,
Не ступіш на яе нагой – і гэта добры знак.
І вучыш ты пісаку маладога
Любіць усё роднае і блізкіх паважаць,
І калі ёсць пакліканне ад Бога,
Свой талент каб не смеў ён закапаць.
А на пытанні пра хто вінен, хто там праў,
Пра нашы беды, недахопы
Мне Люцік сваю ісціну сказаў:
“Шукайце Бога, асталопы!”
12 студзеня 2015 г.
Не маім
Стала так ужо з часу Адама,
Пэўна Бог гэта так захацеў,
Мужыкам, не звялося каб племя,
Спакушаць прыўкраснейшых Еў.
Захацеў, ды з адной агаворкай:
Не было на баку каб уцех,
Любіць можаш сваю толькі жонку,
А чужую і ў думках – то грэх.
Як жа быць і куды мне падацца,
Калі ўкруг столькі вунь мілаты?
Стала жонка ўжо прыядацца,
Ад спакус куды дзенешся ты?
Часам стрэнеш такую красуню,
Ток па целе, іскра аж да пят.
Юр бярэ і глядзіш наўздагонку,
І яна азірнецца назад.
Ну а ноччу такія русалкі
Цябе лашчаць, у абдымкі бяруць,
Аж баісся, ядры яе ў палку,
Як прачнесся – яны уцякуць.
Ой, не дурань сказаў ці прыдумаў
“Сівізна ў галаву – у рабро бес”,
Маладзіцы хвалююць і сам ты не зломак,
Да другіх заляцацца палез.
Колькі іх, жартаўлівых і вабных,
Недалюбленых, мілых такіх!
Хоць бурчыць ды хай цешыцца жонка,
Што я маю імпэт да ўсіх.
Свет цудоўны, на крылах любові
Я ляцеў бы да скону, каб мог,
А не стане як сілы мужчынскай
І думкі грэшныя возьме хай Бог!
12 кастрычніка 2015 г.
Добрым людзям
Любіць сябе ўмее, пэўна, кожны
І берагчы ад розных бед-трывог.
А клапаціцца, падтрымаць, суцешыць
Ды бліжняга, як запавёў нам Бог?
Хаця і ўспамінаем часам мы пра гэта
І нешта робім дзеля той любві,
Але часцей у нас зусім другая мэта,
А ёсць жа людзі, у якіх гэта “ў крыві”.
Рабіць дабро – для іх то не прымуса,
Не выкананне запаведзей тых.
Для іх – гэта жыццё, усё натуральна,
І я шчаслівы, што жыву між іх.
Тут перш за ўсё мая бабуля Міхалінка
І Апанася-баба, і Мядзюха Іван,
Мае калегі Фёдараўна і Ліпскі
І Ронік, і мастак завецца што Круком,
Андрэй Марыйчын з Украіны
І праўнук Янака Шпака Арцём.
Бабуля Міхалінка бавіла мне казкі,
Распавяла пра пекла і пра рай.
Малы не цяміў, а цяпер жа прызнаюся,
Што мая бабка – гэта той жа Божы рай.
У бабы Апанасі – лёс пакутнай Беларусі.
Мяне к сабе ў кватэру ўзяла,
І песціла маіх дзяцей, нібы сваіх унукаў.
Мяне, чужога, нібы сына, прыняла.
Вось два дзяды, Мядзюха Іван і Ронік Донькаў.
У іх фальш не знойдзеш, як ты не глядзі.
Не пнуцца ўперад і вады не змуцяць,
А трохі вып’юць – хоць да раны прыкладзі.
У Ліпскага – развага і цярпенне.
Я раю усім мужам такімі быць:
З калегамі і з дзецьмі бездакорным
І Баляславаўну сваю адну любіць.
А Фёдараўна – баба залатая і гаратная.
Бог ведае, мілуе так сваіх.
Адна, без маці, з хворым бацькам,
І з дзецьмі, і школьных сшыткаў мех.
А Крук – мастак на службе ў людзей і Бога,
У акрузе нашай ён такі адзін.
І хай жа, Віктар льецца ў цябе вечна
Дабро не толькі з спраў, а і з карцін.
Андрэй Марыйкі – сем’янін прыстойны,
Ён любіць цешчу, жонцы кажа “так”.
І ад усмешкі свеціцца, як сонца,
І знаю я, што гэта Божы знак.
Арцём- малеча, жыцця кветка, чужога дзядзьку
Ты за шыю, нібы маму абхапіў.
Дай Бог, каб я ў табе на памыліўся,
І ты ўсё жыццё людзям дабро рабіў.
Дык не марнуйма ж панапрасну часу,
Да бліжняга з любоўю ідзіце спакваля,
У кожнага свой ідэал і добры прыклад,
Як і ў мяне з каго б вучыўся я.
Тут перш за ўсё мая бабуля Міхалінка
І Апанася-баба, і Мядзюха Іван,
Мае калегі Фёдараўна і Ліпскі
І Ронік, і мастак, завецца што Круком,
Андрэй Марыйчын з Украіны
І праўнук Янака Шпака Арцём.
13 кастрычніка 2015 г.
Знак супакою
(незнаёмай бабулі Шаркоўшчынскай парафііУздзвіжання Святога Крыжа Гасподняга)
“Перадайце бліжняму знак супакою!”
І ўсіх злучае нас адзін парыў,
І душа імкнецца да любові,
Нібы сам Хрыстос яе адкрыў!
Супакой усім нам – чую,
Бачу: поціскі, прыязненне да вас,
Незнаёмыя вітаюцца з табою,
І братэрскае яднанне ўсіх нас.
Чын завершаны, далей ідзе маленне,
А адной бабульцы ўсё часу не стае:
Кланяцца жадае вельмі
І знак супакою ўсім нам падае.
Лепш за ўсё тут кажуць яе вочы,
Ад мяне не блізка, але ўсё ж відаць.
Шчырыя, чысцюткія, з слязою,
Быццам раз апошні хочуць нас вітаць.
Хоць сама бабулька ўжо ў мроях,
Ды чагосьці ўсё ж ёй не стае.
Адчувае, што яна ўжо госць тут,
І дрыготкую руку вам падае.
Вось дзе чысціня, сапраўдная адкрытасць!
Быццам на яе тут Дух сыйшоў.
Не хапае слоў і параўнання,
Бо ў тых вачах сам Бог – любоў.
Адышла ў лепшы свет бабуля,
Мне самотна, на душы абрыў.
Я не ўбачу воч яе ніколі,
Праз якія сабе ісціну адкрыў:
Перад Богам і людзьмі прадстаць каб чыстым,
Не чакацьмем, калі прыйдзе жыцця край,
А з усімі на зямлі заўчасна памірыцца,
Бо душа, як птушка, мкнеццаў рай!
2 лістапада 2015 г. (Усе Святыя)
Нататніку Бога
(Рыгору Барадуліну)Не ціснуў я тваёй рукі,
А дапяць да гэтага стараўся.
І мы амаль што землякі,
Ды над табой валун узняўся!
Дзядзька Рыгор, ты толькі мог,
Такі валун адужаць хіжа
І пісаць ў радкі, што думаў Бог,
Так пранікнёна, вастракрыжа.
Ён на прадвесні дасць цяпло,
Каб змог жаўрук тут адагрэццца.
Падставіць сонцу як ён чало –
І каня з ручайка нап’ецца.
Малоць нягоды і бяду
Дапамагацьму, як Сымон.
За вал натужна знізу ты,
Ну а мы зверху за мялён!
А як сатруцца камяні,
Усё змалоўшы гора і хлам,
Мяне к сабе тады прымі –
І я руку табе падам!
1 лістапада 2015 г. (усе Святыя)
Дзядам
Малы лічыў, што будзем разам вечна:
Бабуля, мама, тата і трое нас.
А ўжо цяпер нас тут толькі палова –
Старэйшых пазабраў няўмольны час.
Цяпер, зважаю, меў тады я рацыю,
Хацеўшы вечна быць каля сваіх.
Мы госці тут, а хутка будзем разам,
Для вечнасці зямное – толькі міг.
Нябожчыкі сустрэчы не даждуцца,
Пільнуюць нас, ці прыйдзем мы сюды,
Бацькі, браты, сябры, найдаражэйшыя суседзі
Да нас прыходзяць толькі на Дзяды.
А ксёндз чытае паіменна іх па спіску.
Не чуем, а з іх кожны адказаў.
Стаяць панура і глядзяць твае з дакорам,
Як ты не быў і сваіх родных ў спісы не падаў.
А каб з табою не было такога –
Шануй дзядоў, што на пагост ідуць.
Настане час і яны будуць стрэчы рады
І ўнукі цябе ў спісы пададуць!
21 лістапада 2015 г. Архістратыга Міхаіла (Пеця ў Войска)
Буслам
Вы верыце, што вас знайшлі ў капусце?
А я дасюль не веру ў той падман.
Капуста ўвосень густа родзіць вусень.
Мяне ж на гэтыт свет прынёс бацян.
Займець свайго бусла, каб цешыў вока,
З дзяцінства патаемна я жадаў.
А тут ён сам да нас на слуп здалёку
Тым ранкм неспадзеўкі завітаў.
Насіў галлё на слуп, масціўся, небарака,
Заглядваў у двор, пад вокнамі хадзіў.
Я дапамог, як мог, з усёй ахвотай –
Гнязда аснову на слупе зрабіў!
За гэта ён аддзячыў мне дачушкай,
Птах бачыў, што тут я не хітраваў.
Раней закінуў ён яшчэ наперад,
Бо двух сыноў дагэтуль нам авансам даў!
Ён, маладзец, ніколі мне не здрадзіў:
Сядзібу пілнаваў, дзяцей нанёс.
Злятаў заўжды дакладна на Прачыстую
І абяцаў унукаў воз.
Як і дзяды, чакаю Звеставання,
Хутчэй убачыць на гняздзе яго так мне карціць!
Не здрадзіць мне, я маю спадзяванне,
І веру цвёрда – прыляціць!
Мы рады з пакалення ў пакаленне
Сачыць, як дужае бусліная сям’я,
Як маладыя вучацца сядаць на збожжа бабкі,
Злятаючы з гнязда падчас жніва.
Я веру ў цябе, птушка дарагая,
У нараджэнне шчасця і вясны.
Мы будзем жыць пад белымі крыламі
Датуль, пакуль жыць муць буслы!
4 лістапада 2015 г. (Казанскай іконы Божай Маці)
За жывое
(брату-гараджаніну)Нас лёс раскінуў з братам назаўсёды.
Раднімся, ды няма чым пахваліцца:
Трывала на зямлі ў вёсцы я асеў,
А для цябе ўсё жыццё – сталіца.
А адпаведна і клопаты і жыцця ўклад –
Стараемся ж, каб ўсё было да места.
Усё рознае: работа, адпачынак і яда,
Хаця з аднога замяшаны з табой цеста.
Ты круглы год дакладна па часах
Устаеш, кладзесся, як па завядзёнцы.
У мяне ж зусім другі адмер і рытм –
Устаю па пеўню, а часцей па сонцы.
І ты, нібы вавёрка ў калясе,
Імчыш, спяшыш і гэта я зважаю.
Я спакайней і памалей жыву,
Хаця ў пільніцу таксама паспяшаю.
Калі і дзе? Няма табе пачуць,
Як першы зазвініць жаўрук ды затраскоча конік.
Чаромха як запахне, бэз, язмін
І сенажаць. Ты – горада палоннік.
Зусім другі даносяць табе пах:
Аўтамабільны, трактарны, адходаў.
Я б задыхнуўся, каб папаў туды,
А ты даўно прывык да гэтых да смуродаў.
І найсмачнейшыя ў садзе ў маім
Траскаўкі, яблыкі, парэчкі ды маліны.
Ты ж калі і бачыш іх, то не бяры,
Бо з хіміяй яны і найчасцей з чужой краіны.
Што ты ясі, я б нават не пусціў
Не толькі ў рот, а нават і на двор.
Другая справа – бульба з квашанай капустай,
А яшчэ лепей з салам памідор.
Па чым цябе часцей даймае клопат?
Крэдыты, карткі, як валюту абмяняць,
І ці знайду пад хатай места,
Каб вечарам машыну паркаваць.
А мне карціць заўжды зусім другое:
Як абыйшло, ці добра бульба ў рост ідзець,
Ці не засохла, не адмокла дзе на полі,
Ці квокчуць куры, ці карова жваку жвець.
Не вынесці з лясоў грыбоў,
Шкада і ягад, пэўна зазімуюць,
Я нанясу сабе і сябрам раздам,
А ў горадзе пра гэта толькі чуюць.
І хочацца раней устаць, бо вельмі рупіць:
Ці прыляцеў бацян, ці крыгі паплылі.
І цешыцца, што бегае ўжо Уллянка,
І што жыве ўсё жывое на зямлі.
Усё ля дому: праца і адпачынак:
Спачыць, абмыцца да Дзісенкі я іду.
Табе ж для рэлаксацыі патрэбна толькі мора
І каб з ложка ногі прама ў ваду.
Я не скажу, што ты зусім зачах,
Ад нас адбіўся, панскага стаў роду,
Бо ты пытаеш, ці не змерзла жыта на палях
І ці дадуць сады нам сёлета ўроду.
Уваліць нешта ўбок, грудзіна забаліць –
Бяжыш купляць ты для збавення лекі.
А на сяле, як захварэе хто –
У нас на гэта зёлкі з бабчынай аптэкі.
Нам кожнаму адмеран лёс і век.
Жартую з горада, а там жа не чужое.
Мне некалі хварэць-уміраць,
Бо я хварэю за жывое!
23 лістапада 2015 г.
Квачам
Хай кажуць, што ўсяк кулік балота сваё хваліць,
Я згодзен, з тым спрачацца не хачу.
Але як не хваліць, што маці з малаком сваім нам далі,
Я пра свае Квачы сказаць хачу.
Пра вёску, дзе ўзрастаў ты чалавекам,
Дзе зведваў свет і страты пачуццё,
Пра дух змагарны нашае грамады,
Пра тую, што нас вывела ў жыццё.
Для нас “што Квач?” – зусім то не абраза,
Між прозвішчаў другіх – ярчэйшы след.
Яно для нас нароўні слоў высокіх.
Такіх, як бы Радзіма, маці, хлеб.
Каб заслужыць пахвал “Квачы Квачамі”,
З нас кожны пяўся ва ўсім лепшым стаць:
У рабоце, у вучобе, між людзямі –
І мы імкнуліся дэвіз свой апраўдаць.
Браты, сябры, знаёмыя, суседзі,
Прабачце, што вас мусіў пакідаць.
Такіх надзейных, дружных, шчырых,
Гатовых у бядзе мне спачуваць.
І сёння я даю наказ грунтоўны
Квачоўскім самавітым “уцекачам”:
Удзячны будзьце вы зямлі, што ўзгадавала,
У свеце між людзей нясіце славу вы Квачам.
27 лістапада 2015 г. (Апостала Філіпа)
Маме
За ўсё, матуля, родненькая, дзякуй:
Што трэцім гайдуком на гэты свет прыйшоў,
Што па табе і галава і даўжыні рукаў,
Да музыкі імпэт і талент да вяршоў.
Казаў той бацька “не хвалюся” ды зазначу,
Каб выхаваць, каб з мяне выйшла небудзь-што б,
Патраціла не так і шмат ты нерваў,
Хаця я аказаўся і моцны цвердалоб.
Мы не маленькія, і кожны з нас па-свойму,
Як варыць галава, так і жывеш.
Але за кожнага ў цябе баліць свой палец,
Бо табе ж хочацца заўжды як лепш.
І доўгімі бяссоннымі начамі
За нас ты молісся, нястомны працавень.
І добрых вестак ты ад нас чакаеш,
Каб светлы і бяспечны быў наш дзень.
А мы ж турбот надзённых на сябе ўзваліўшы,
Спяшым, бяжым араць-касіць.
Замест таго цябе каб родную адведаць
Ці нават не знаходзім часу да цябе каб пазваніць.
А трэба нам спяшыць, цябе суцешыць
Шчэ пры жыцці, бо што той надмагільны плач,
Каб стала на душы тваёй утульна і спакойна
За ўсё траіх сыноў сваіх прабач.
28 лістапада 2015 г.
На Каляды
Стол, засланы абрусам па сене,
На вячэры каляднай з куццёй,
І настрой адпаведны пануе і згода,
І аплаткай дзеляцца з табой.
А ў душы несказаная радасць,
Урачыстасць, натхненне, парыў,
Што Хрыстос зноў на свет нарадзіўся,
Шлях да Бога з табой нам адкрыў.
Ужо і першая зорка заззяла,
Абвясціўшы ўсім людзям пра цуд,
Як Марыя дзіцяці прымала,
Каб заўсёды быў з намі ён тут.
Хай не згасне калядная свечка,
Суцяшэнне для сэрца твайго.
Няхай вечна Хрыстос нараджаецца,
А мы з вамі ўславім яго!
5 лістапада 2015 г.
Беларусачцы
(маёй любай Настулі)Стала ты ўжо ў красу ўбірацца,
Кос льняных з галавы пук павіс,
Бездань сініх вачэй, гожы стан, мілы твар
І цябе вылучаюць на “Міс…”
Што ўзяць, чым скарыць, як прыбрацца
Сярод той гарадской мілаты?
Не турбуйся, у цябе ўсё гатова!
Беларусачка слаўная ты!
Перш за ўсё радавод – сімвал-гонар сям’і
З сцягам, крыжам і гербам “Пагоней”,
Дуб разложысты з лісцем-раднёй
Нас яднае ў шостым калене ці болей.
Вышыванку на плечы, дзе ўбачыш мілей
Спалучэнне чырвонага з белым,
“Будзьма!” – надпіс, як заклік к жыццю,
У якое з табою мы верым!
А “Паветраны шар” цябе ўздыме вышэй
Над зямлёй, што нас жывіць гаюча,
Занядбалай, зняважанай і дарагой,
За якую табе так балюча.
Ты на сцэне, у парыве, усё ад душы,
Як на споведзі, нават шчырэй.
І на заклік на твой “Беларусамі будзьма!”
Аднакласнікі гучна адказваюць “Гэй!”
Усё да места ў табе, ты – сама Беларусь!
Годная, светлая і сябе не кары,
Нясеш праўду і памяць, і гора, і боль.
Ды не любіць таго “асабіст” у журы.
Хай не стала ты першай, а прыдзе твой час,
Мей надзею і цешся сабе.
Ды і сёння настрой прыўзняты,
Бо з зала ружа – адзінай табе.
А назаўтра бяда, нібы з даху той снег,
І ушчуванні, і слёзы, і папрокаў аж мех:
Не палітыка тут, ты дзяржавы супроць,
А яна ж цябе корміць, і вы з БНФ.
І зайздросціш сваёй з Украіны сястры,
Што не гнецца, не верыць двухмоўю,
Не баіцца Масквы, а будуе свой дом,
Хоць і плоціць спаўна, часам кроўю.
Дык мужней і мацуй сваіх крылаў палёт,
Белакрылая вольная птушка!
Ганарыцца табой Беларусь!
Ганарыцца табою твой бацька, дачушка!
14 сакавіка 2016 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий