Гэта лялька
называецца Званочак Добрых Вестак, або па-руску Колокольчик Добрых
Вестей.
Яе можна падараваць сваім сваякам або знаёмым, каб у іх дом прыходзілі толькі добрыя навіны. Ды
і больш прыемна падараваць сябру ці сяброўцы рэч, зробленую рукамі майстра, у
якую ўкладзеная часцінка яго душы.
Алена працуе ў
Глыбоцкім Доме рамёстваў, яе вырабы вядомыя далёка за межамі Глыбоччыны. Зараз
яна рыхтуе работы да Славянскага базару ў Віцебску, а таксама да Другога
дударскага фэсту, які пройдзе на Глыбоччыне 4 – траўня. Што гэта будуць за
сувеніры, майстар трымае ў тайне. Яна кліча ўсіх у Глыбокае на фэст: прыедзеце,
тады і пабачыце.
Комментариев нет:
Отправить комментарий