Хрыстос Сапраўды
Уваскрэс! Гэта азначае, што
ісцінна усё тое, чаму Ён вучыў. Сапраўды існуе вышэйшая
справядлівасць, дабро і вечнае
жыццё. 3 моманту Хрыстова Уваскрасення ўсё гэта становіцца рэальнасцю, у свет прыходзіць сапраўдная свабода ад страху смерці. Хрыстос дайшоў
да Крыжа не здрадзіўшы Сваёй
справе - узвяшчаць Божую праўду
і адчыняць людзям дзверы выратавання.Тое самае
павінны здзяйсняць і мы з
вамі, не паддаючыся аніякім спакусам,
пагрозам, падману, паклёпам, аніякаму
ліху.
Шлях жыцця кожнага хрысціяніна павінен быць
асвечаны святлом Хрыстова Уваскрасення! Пасха Хрыстова - гэта перамога над смерцю: «Смерць, дзе тваё джала?!
Пекла, дзе твая перамога?!» Бог ёсць жыццё і крыніца жыцця, а
гэта азначае, што жыццё у поўным
сэнсе існуе толькі там, дзе Бог. Хрыстос Сваім Уваскрасеннем зрабіў магчымым далучэнне чалавека да Бажэственнага
Жыцця. Гасподзь перамог смерць дзеля таго, каб нас усіх, без выключэння, злучыць з крыніцаю Вечнага Жыцця - з Богам.
Смерць на зямлі цяпер для нас не страшная; яна - сон, яна - успенне. У самой смерці мы сустракаем Хрыста, у Ім мы валодаем вечным жыццём.
Віншую вас, дарагія
браты і сёстры, з вялікім і радасным святам - сусветнай радасцю
Светлага Хрыстова Уваскрасення! Царква ў сваіх
песнапеннях называе гэту
падзею Святам са святаў і Урачыстасцю з урачыстасцяў, якія
сцвярджаюць у нашым жыцці
ідэалы дабрыні і святасці, на- раджаюць у душах самыя светлыя і высакародныя пачуцці.
У светлы дзень
Пасхі Гасподняй малітоўна жадаю усім вам, дарагія глыбачане, найвялікшай радасці,
узаемнай любові і яднання ў Хрысце, Які
перамог смерць і ўваскрэс. I
жыць, і памерці, і ўваскрэснуць у любові Збавіцеля, праслаўляючы Яго за вялікія міласці
да роду чалавечага, - вось шчасце хрысціянскае.
3 Пасхай Гасподняй вас, праваслаўныя, і браты і сёстры
католікі.
Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!
Протаіерэй Міхаіл Ізаітка, благачынны цэркваў Глыбоцкай акругі
Комментариев нет:
Отправить комментарий