Яго адкрыццё
адбылося ў нядзелю 22 красавіка на Маскоўскай, 10.
Спачатку
ўдзельнікі мерапрыемства сабраліся на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам, дзе іх
чакала невялікая канцэртная праграма. Прысутнічалі і прадстаўнікі мясцовай
улады: кіраўнік раёна Алег Морхат і яго намеснік па сацыяльных пытаннях Таццяна
Тарасевіч.
Пасля канцэртнай
праграмы Алег Морхат аб’явіў падзяку прадпрымальніку Віктару Шчэбету за значны
ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Глыбоцкага раёна, а таксама павіншаваў
усіх з адкрыццём гэтага Цэнтра.
Потым да
прысутных звярнуўся Віктар Шчэбет. Ён адзначыў, што расцэньвае падзяку ад
кіраўніцтва раёна як аванс, бо яны зрабілі пакуль толькі сцены, а асноўная
праца ў розумах і сэрцах дзяцей яшчэ наперадзе. Віктар Мар’янавіч падкрэсліў,
што выхаванне дзіцяці пачынаецца не з шасці гадоў, а з самага нараджэння.
- Будучыня ў нашым жыцці за адукацыяй і навукай. Пастараемся апраўдаць ваш давер, - сказаў выступоўца і папрасіў не саромецца даваць нейкія заўвагі і парады, бо яны толькі пачынаюць сваю працу.
Далей была
перарэзаная чырвоная стужка, што адзначала ўласна адкрыццё Цэнтра, і ўдзельнікі
мерапрыемства зрабілі невялікую экскурсію ў новы Цэнтр.
У добры шлях!
Комментариев нет:
Отправить комментарий