Жанчыне амаль
дзевяноста гадоў, яна пайшла ў лес збіраць зёлкі.
Першапачаткова 6
ліпеня ў міліцыю звярнуўся сусед жанчыны, які з мінулага дня не бачыў яе дома.
Іншая сведка пацвердзіла, што бачыла жанчыну 5 ліпеня, калі тая ішла ў лес.
Першапачатковыя
пошукі выніку не далі, шукаць жанчыну сталі з дапамогай верталёта МНС. І вось у
сераду яе знайшлі непадалёк ад высакавольтнай лініі.
Жанчына была ў
свядомасці, але вельмі аслабленая. Зараз яна знаходзіцца ў Пастаўскай бальніцы.
Цікава, што лясны масіў там вельмі невялікі, але гэтага хапіла, каб старая
жанчына заблукала і не змагла выйсці.
Здымкі Змітра Курцэвіча
Комментариев нет:
Отправить комментарий