11 студзеня 1955 г. у няроўным баі з саветамі загінуў Аўген Жыхар,
беларускі партызанскі камандзір, сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі.
Нарадзіўся, як лічыцца, у 1925 годзе ў сялянскай сям’і. Навучаўся
ў Пастаўскай семінарыі, настаўнік паводле адукацыі.
Нарадзіўся, як лічыцца,
у 1925 годзе ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пастаўскай семінарыі, настаўнік паводле
адукацыі.
СБМ Настаўніцкай сэмінарыі ў
Паставах. Канец 1943. У верхнім шэрагу крайні злева – Аўген Жыхар.
Потым пасля расфармавання батальёну пад сваім прозвішчам
уступіў у Чырвоную армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь, дзе працаваў
настаўнікам у школе.
Пасля спробы яго арыштаваць Жыхар уцёк у лес і стварыў
партызанскі атрад. Першапачаткова яго атрад займаўся ліквідацыяй савецкіх
міліцыянтаў, камуністаў і партыйных актывістаў.
Ураджэнец вёскі Квачы Язэп Квач распавядае пра тое, што ён чуў пра Аўгена
Жыхара ад старэйшых.
Большасьць байцоў атрада загінула ў лістападзе – снежні 1954
у баях з войскамі МГБ. Тыя, што засталіся, па загадзе Жыхара сышлі на Захад
праз Польшчу.
Органы дзяржаўнай бяспекі СССР актыўна шукалі Жыхара. У
студзені 1955 ён быў знойдзены ў сялянскай хаце на хутары за 7 кіламетраў ад Паставаў.
Яўген адмовіўся здацца і пачаў бой з чэкістамі. У выніку, калі скончыліся
набоі, ён застрэліўся апошнім патронам.
Дакументальны фільм „Праклятыя і забытыя” частка якога (з 10:00 хв.) прысвечана
Аўгену Жыхару (Відэа belsat.eu)
Паводле radabnr.org і racyja.com
Комментариев нет:
Отправить комментарий