Яна адбылася ў
чацвер 10 студзеня ў рамках курсаў “Мова Нанова”
Зміцер – вядомы
беларускі бард, пісьменнік і журналіст. Ён прэзентаваў сваю кнігу “Клініка
кітайскага дантыста”, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве радыё “Свабода”,
прачытаў некаторыя свае эсэ з серыі “Беларускія тараканы”, а таксама выканаў
некалькі песень са свайго альбома “Дарога на Вільню”.
Паводле аўтара,
кніга “Клініка кітайскага дантыста” напісаная па матэрыялах перадач “Вострая
брама” на радыё “Свабода”, дзе ён у свой час вёў рубрыку “Забытыя адрасы”.
Напрыканцы ўсе
жадаючыя маглі набыць кнігу з аўтографам аўтара, а таксама яго альбом “Дарога
на Вільню”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий