Першы нумар
выдання павінен убачыць свет ужо на наступным тыдні.
Гэта сумесны
праект пастаўскіх і глыбоцкіх краязнаўцаў. Акрамя іх, на яго старонках будуць
друкавацца краязнаўцы з Браслава, Мёраў, Шаркаўшчыны і іншых мясцін Паазер’я.
Як паведаміў
ініцыятар выхаду гэтага часопіса Міхал Гіль, у кожнага нумара будзе свой
галоўны рэдактар. Пачынаючы з другога нумара, будуць выдавацца і тэматычныя
выданні. Напрыклад, другі нумар будзе прысвечаны нашым знакамітым садаводам.
Тэхнічным
рэдактарам выдання будзе Леанід Юрык.
Галоўны рэдактар першага нумара – Зміцер
Лупач.
Комментариев нет:
Отправить комментарий