Таму і адкрыццё
яе адбылося 14 кастычніка, калі адзначаецца Дзень Маці. І назва ў выставы была
адпаведная “Матуліны абярэгі”.
На закрыццё
выставы ў Дом рамёстваў зноў прыйшлі наведвальнікі. Ім хацелася паслухаць
расповед Алены пра свае экспанаты, тым больш што некаторыя з іх з’явіліся тут
ужо на працягу працы выставы. З асаблівай цікаўнасцю слухалі майстра дзеці,
якія прыйшлі сюды разам са сваёй настаўніцай.
Прысвечаная
выстава была паясам і лялькам. Свой выбар Алена патлумачыла так:
– Я ў ліпені выйшла з дэкрэта і захацелася сваё пяцігоддзе
працы ў культуры адзначыць выставай.
Пакуль была ў дэкрэце, то вучылася рабіць лялькі і паясы. Я тут майстар
па тканню паясоў і бісерапляценню. Калі тры гады таму сыходзіла ў дэкрэтны
адпачынак, то тады адбылася выстава па бісерапляценню. А калі прыйшла з
дэкрэту, захацелася зрабіць выставу, каб адлюстраваць паясы на ляльках.
Алена родам з
вёскі Шо, якая размешчана каля аднайменнага возера, у геаграфічным цэнтры
Еўропы. Таму вясковая культура для яе не чужая, а свая, родная.
Усе дзяўчаты
гуляюць з лялькамі, але ў Алены да іх асаблівае стаўленне: яна гуляла з
лялькамі, якіх рабіла сваімі рукамі. А навучыў яе гэтаму яе дзядуля:
– Мой дзед рабіў шмат рэчаў з дрэва, ён навучыў
мяне рабіць лялькі з ільну. Мы ў дзяцінстве сапраўды гулялі з лялькамі, якіх
рабілі самі. Мы рвалі лён, рыхтавалі яго і рабілі з яго лялькі. А мая бабуля
шыла і ласкуты аддавала нам. Таму я з гэтым знаёмая з самага дзяцінства. Таму і
захацелася ўзнавіць сваё дзяцінства і падзяліцца гэтым з гледачамі.
Вынікамі выставы майстар
засталася задаволеная:
– Я думаю, выстава атрымалася. Шмат водгукаў
напісалі, шмат людзей прыходзіла. Дзеці зацікавіліся. Прыходзілі цэлымі
калектывамі. На закрыццё таксама прыйшло шмат людзей, некаторыя прыйшлі
паўторна. Бо выставу я абяцала рабіць дапаўняльнай, на працягу двух месяцаў
з’явілася яшчэ 15 экспанатаў, якія годна дапоўнілі маю калекцыю.
Выстава
зачынілася, але той, хто цікавіцца працамі Алены, можа пабачыць іх у яе
працоўным кабінеце. Ужо зараз Алена рыхтуецца да выставы, якая пройдзе ў жніўні
ў Польшчы. Майстар плануе дарабіць для яе тыя ідэя, якія яшчэ не паспела
рэалізаваць.
Што ж,
поспехаў табе, Алена!
Комментариев нет:
Отправить комментарий