2/12/2019

“Laudans” прэзентуе новы альбом у Глыбокім


У сераду 27 лютага ў парафіяльным доме адбудзецца канцэрт хрысціянскага гурта “Laudans” з прэзентацыяй альбома "Звязаны з часам".

Пачатак у 19 гадзін. Шчыра запрашаем на канцэрт. Уваход вольны.
Гурт “Laudans” складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і складае песні. Дуэт грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Яго музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю. Назва гурта ў перакладзе з лацінскай мовы азначае “Той, хто славіць”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий