Ён прысвечаны садаводству, знакамітым садаводам з нашага краю, а таксама земляробчым школам, што дзейнічалі на нашых землях да Другой сусветнай вайны.
У кнізе згадваюцца такія садаводы як Аляксандр Грабніцкі, Іван Сікора, Мікалай Папко, Баляслаў Лапыр, Іван Сіманёнак. Трэба адзначыць, што ўпершыню на беларускай мове друкуецца артыкул Баляслава Лапыра, які прысвечаны земляробству Дзісеншчыны, напісаны ім у 1938 годзе. Пераклад зрабіў краязнаўца з Паставаў Міхал Гіль.
Частка выдання прысвечаная земляробчым школам у Варанцы, Лучаі, Опсе і Букішках. Гэтыя школы рыхтавалі кадры для сельскай гаспадаркі, якая ўжо ў тыя часы станавілася на інтэнсіўны шлях развіцця.
Вядома, што ў гэтым нумары мы не змаглі цалкам ахапіць усё, што звязана са згаданай вышэй тэматыкай. Таму ў наступных выданнях мы будзем яшчэ вяртацца да гэтай тэмы.
Што Было
Што Было
Комментариев нет:
Отправить комментарий